БЕЛ Ł РУС

Як выглядае самы вялікі ў свеце айсберг з вышыні птушынага палёту ФОТА

16.11.2017 / 13:50

nn.by

Кожныя вясну і лета НАСА лятае на спецыяльных самалётах над Антарктыдай, каб сачыць за тым, як глабальнае пацяпленне змяняе ландшафт гэтага кантынента. На днях такі самалёт вылецеў з аргенцінскага Ушуая для абследавання шэльфавага ледніка Ларсана С і гіганцкага айсберга, які ад яго адкалоўся, піша Mashable.

НАСА размясціла фотаздымкі айсберга на сваіх старонках у сацсетках. Упершыню мы маем магчымасць убачыць айсберг так блізка — раней яго здымалі толькі са спадарожніка.

Велізарная глыба лёду, названая A-68, адправілася ў вольнае плаванне на пачатку ліпеня. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула