БАТЭ: Заўзятар, які выбягаў на поле на матчы з «Нафтанам», добраахвотна кампенсаваў клубу $800
Заўзятар, які выбег на поле ў матчы БАТЭ — «Нафтан», добраахвотна заплаціў барысаўскаму клубу 1610 рублёў. Гэта штраф, накладзены на БАТЭ футбольнай федэрацыяй.
Фанат выбягаў на поле, бо быў абураны дзеяннямі суддзі. Аднак пагаварыць з арбітрам не паспеў, бо сцюарды скруцілі і вывелі яго са стадыёна.
«Разумею, што дарослы чалавек павінен заўсёды адказваць за свае ўчынкі і прызнаваць памылкі, а не выкручвацца, — кажа заўзятар. — Таму пайшоў і выплаціў грошы, якія з-за мяне давялося страціць клубу. Не думаю, што ў гэтым ёсць нешта асаблівае, проста паступіў як нармальны чалавек», — гаворыцца ў заяве заўзятара, якую апублікаваў БАТЭ на сваім сайце.