БЕЛ Ł РУС

У сталіцы Зімбабвэ праходзіць шматтысячны мітынг за адстаўку Мугабэ

18.11.2017 / 13:01

Nashaniva.com

Тысячы дэманстрантаў удзельнічаюць у суботу ў маршы па вуліцах сталіцы Зімбабвэ Харарэ, святкуючы чаканую адстаўку 93-гадовага прэзідэнта краіны Роберта Мугабэ. Пра гэта паведаміла агенцтва Reuters.

Паводле яго звестак, некалькі тысяч жыхароў рэспублікі выйшлі на вуліцы горада з нацыянальнымі сцягамі. Дэманстрацыя праходзіць мірна і суправаджаецца песнямі і танцамі.

«Гэта слёзы радасці, — цытуе агенцтва аднаго з удзельнікаў маршу. — Я чакаў гэтага дня ўсё сваё жыццё. Нарэшце ён надышоў — дзень нашай волі!»

Улады ў краіне ад мінулага аўторка кантралююць вайскоўцы. Яны хочуць змусіць прэзідэнта, які кіраваў краінай 37 гадоў, да адстаўкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула