БЕЛ Ł РУС

Мугабэ адмовіўся сыходзіць у адстаўку

18.11.2017 / 16:52

Nashaniva.com

Дзеючы прэзідэнт Зімбабвэ Роберт Мугабэ, які знаходзіцца пад хатнім арыштам з серады, не збіраецца сыходзіць у адстаўку. Пра гэта ў суботу паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на пляменніка прэзідэнта Патрыка Зуваа.

Паводле яго інфармацыі, Мугабэ і яго жонка гатовыя «памерці за тое, што правільна», і не маюць намеру адмаўляцца ад улады. Зуваа таксама паведаміў, што 93-гадовы прэзідэнт пачуваецца добра.

У суботу тысячы дэманстрантаў, якія выступаюць за адстаўку Мугабэ, былі спыненыя на шляху да прэзідэнцкага палаца ў сталіцы Зімбабвэ Харарэ ўзброенымі вайсковымі падраздзяленнямі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула