БЕЛ Ł РУС

Памёр расійскі оперны спявак Дзмітрый Хварастоўскі

22.11.2017 / 10:38

Nashaniva.com

ria.ru

У Швейцарыі памёр расійскі оперны спявак Дзмітрый Хварастоўскі, паведаміў РБК народны артыст Расіі Іосіф Кабзон. Раней у Twitter пра смерць спевака распавёў расійскі выканаўца Дзмітрый Малікаў.

Хварастоўскаму было 55 гадоў

У чэрвені 2015 года ў спевака была дыягнаставана пухліна мозгу. Калі пра дыягназ стала вядома, артыст на два месяцы адмяніў выступы. Дзмітрый Хварастоўскі прайшоў некалькі курсаў хіміятэрапіі ў адным з анкалагічных цэнтраў Лондана.

Вяртанне Хварастоўскага на сцэну пасля курсу лячэння адбылося 25 жніўня 2015 года ў Нью-Ёрку на сцэне Метрапалітэн-опера. У снежні мінулага года, аднак, здароўе спевака пагоршылася, і ён зноў адмяніў усе оперныя выступы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула