БЕЛ Ł РУС

Суд пагадзіўся не адпраўляць Керымава ў турму, заклад — 5 мільёнаў еўра

23.11.2017 / 8:47

kommersant.ru

Як паведамляе агенцтва ria.ru са спасылкай на пракурора Ніцы Жана-Мішэля Прэтра, французскі суд прыняў рашэнне не затрымліваць члена Савета Федэрацыі Сулеймана Керымава. Аднак яму давядзецца здаць расійскі пашпарт, не пакідаць межы Францыі да завяршэння расследавання і кожны тыдзень прыходзіць у паліцыю.

Керымаў будзе абавязаны выплаціць заклад памерам € 5 млн.

Раней Керымаву пасля шматгадзіннага допыту было прад'яўлена абвінавачванне ў адмыванні грошай, атрыманых у выніку ўхілення ад выплаты падаткаў.

Як адзначае крыніца газеты Figaro, Керымаў падазраецца ў тым, што набываў раскошныя вілы на Блакітным Беразе Францыі праз падстаўныя фірмы. Гэта дазволіла яму не плаціць падаткі ў французскую казну.

Сулеймана Керымава затрымалі ў панядзелак увечары, 20 лістапада, у зале прылёту аэрапорта Ніцы, пасля чаго ён быў суправоджаны ў паліцэйскі ўчастак.

Ўвечары 22 лістапада Керымава даставілі ў суд Ніцы, дзе ён на працягу некалькіх гадзін гутарыў з судовым следчым.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула