БЕЛ Ł РУС

Сітуацыя са зніклай аргенцінскай падводнай лодкай ацэньваецца як крытычная

23.11.2017 / 8:52

Nashaniva.com

У пошуках са зніклай у Атлантыцы падводнай лодкай «Сан-Хуан» склалася «крытычная сітуацыя». Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік ВМС Аргенціны Энрыке Бальбі.

Ён падкрэсліў, што часу на тое, каб знайсці падводнікаў жывымі, у тым выпадку, калі іх падлодка патанула, застаецца крытычна мала. «Мы знаходзімся ў крытычнай сітуацыі і час ідзе на гадзіны», — сказаў Бальбі. Як тлумачыць выданне, у тым выпадку, калі падлодка застаецца на дне акіяна, запасы кіслароду у 44 маракоў на борт ужо падыходзяць да канца.

Зараз ратавальнікам удалося праверыць больш за 500 тыс. кв км. воднай паверхні, аднак гэтыя пошукі ні да чаго не прывялі.

Субмарына «Сан-Хуан», на борце якой знаходзяцца 44 маракі, перастала выходзіць на сувязь 15 лістапада. Яе пошукі вядуцца ў паўднёвай Атлантыкі, на адлегласці да тысячы кіламетраў ад узбярэжжа краіны. Дапамогу ў пошукавай аперацыі Аргенціне аказваюць 13 краін, у тым ліку ЗША, Бразілія, Вялікабрытанія і Чылі. У пошуках задзейнічаны 4 тыс. чалавек і каля 30 самалётаў і судоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула