БЕЛ Ł РУС

Даляр апусціўся ніжэй за 2 рублі

23.11.2017 / 10:17

Nashaniva.com

На таргах у Мінску 23 лістапада даляр ЗША патаннеў на 0,0063 і апусціўся ніжэй за 2 рублі да 1,9968 беларускага.

Гэтае зніжэнне даляра ідзе на фоне ўмацавання расійскай валюты.

Рост амерыканскай валюты пачаўся з канца кастрычніка, планку ў 2 рублі даляр пераадолеў 15 лістапада, тады яго курс вырас з 1,9976 да 2,0057. На наступны дзень быў пастаўлены гадавы максімум — 2,0068. Затым пачалося павольнае зніжэнне.

Курс еўра сёння вырас на 0,0082 да 2,3635.

Расійскі рубель умацаваўся на 0,0214 да 3,4153 беларускага рубля за 100 расійскіх.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула