БЕЛ Ł РУС

Вынайдзены сродак ад аблысення. І ён нібыта сапраўды працуе

24.11.2017 / 14:31

nn.by

Паўднёвакарэйскія навукоўцы выявілі дзве групы бялкоў, якія перашкаджаюць росту валасоў, і распрацавалі прэпарат, які змагаецца з гэтым. Адпаведнае даследаванне апублікаванае ў часопісе Journal of Investigative Dermatology.

У ходзе клінічных даследаванняў спецыялісты Універсітэта Ёнсэй высветлілі, што тканкі людзей, якія страчваюць валасы, утрымліваюць павышаную колькасць бялку CXXC5, які пры злучэнні з бялком DSH перашкаджае рэгенерацыі валасяных фалікулаў.

Даследчыкі распрацавалі прэпарат, які блакуе злучэнне гэтых двух бялкоў і стымулюе рост новых валасоў. Праведзеныя эксперыменты паказалі, што значныя паляпшэнні выявіліся ўжо праз 28 сутак пасля пачатку тэрапіі.

Адзначаецца, што прэпарат яшчэ мае патрэбу ў дапрацоўцы, бо пакуль не эфектыўны для людзей, якія страцілі шавялюру цалкам. Таксама патрабуюцца яшчэ дадатковыя даследаванні, каб пацвердзіць абсалютную бясшкоднасць прэпарата.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула