БЕЛ Ł РУС

Беларусы збіраюць на краўдфандынгу грошы на траву, якую маюць прадаваць па 230 еўра

25.11.2017 / 0:55

Ілья Параскевіч

На сусветнай краўдфандынгавай пляцоўцы Kickstarter збіраюць грошы на рэалізацыю праекту Greenox, які прадугледжвае вытворчасць прылады па вырошчванні зеляніны, без непасрэднага ўдзелу ў працэсе чалавека. 

Інсталяцыя выглядае як вялікая аб'ёмная фотарамка. Усё што патрабуецца ад чалавека — засыпаць у глебу на ніжнім узроўні насенне, якое папярэдне захоўваецца на верхнім, заліць у адпаведны бак збоку ваду і паставіць усё гэта ў светлае месца. 

Сістэма сама зможа кантраляваць тэмпературу і вільготнасць глебы. Інфармацыя аб стане раслінаў будзе перадавацца на смартфон, такім чынам гаспадар зможа разумець, ці дастаткова расліны атрымліваюць святла і ці не закончылася ў баку вада.

На момант напісання артыкула распрацоўшчыкі сабралі больш за 5 000 даляраў з 30 000, якія плануюць сабраць. Зрэшты, наперадзе яшчэ 29 дзён, таму цалкам магчыма, што такі дзіўны «дэвайс» з'явіцца на паліцах крамаў. 

Усім ахвярадаўцам прапануюць папярэдне набыць прыладу за 230 даляраў. 

Распрацоўшчыкі Greenox знаходзяцца ў Берліне, але з'яўляюцца выхадцамі з Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула