БЕЛ Ł РУС

Севярынец і Жукоўскі здымаюцца з выбараў

22.09.2008 / 11:59

ЗП

Вылучэнцы ад БХД яшчэ не прынялі канчатковае рашэньне адносна фармату ўдзелу ў парлямэнцкіх выбарах.

Як паведаміў «Нашай Ніве» старшыня аргкамітэту Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, вылучэнцы ад партыі яшчэ не прынялі канчатковае рашэньне адносна фармату ўдзелу ў парлямэнцкіх выбарах.

Ёсьць толькі пэўнасьць аб тым, што 23 верасьня з дыстанцыі сыходзяць Тацяна Севярынец. Ейная Віцебская‑Горкаўская акруга стане пятнаццатага безальтэрнатыўнай у краіне. На мандат тут будзе прэтэндаваць толькі дэпутат віцебскага гарсавету Генадзь Грыцкевіч.

Таксама сыдзе з выбараў Кастусь Жукоўскі, які балятуецца ў Буда‑Кашалёўскай выбарчай акрузе.

Зь іншымі кандыдатамі ад БХД пэўнасьці яшчэ няма.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула