БЕЛ Ł РУС

Навучэнец мінскага ліцэя нахуліганіў у парку ў Дзяржынску

27.11.2017 / 10:59

Nashaniva.com

Навучэнец аднаго са сталічных ліцэяў пашкодзіў дарожны знак і некалькі скрыняў для смецця ў гарадскім парку Дзяржынска, паведамілі «Мінск-Навіны» ва УУС Мінаблвыканкама.

— У ноч на 26 лістапада ў Дзяржынскі РАУС звярнуўся мясцовы жыхар. Ён распавёў, што каля 1:30 у скверы на вул. 2-й Ленінскай хтосьці пашкодзіў дарожны знак і сем скрыняў, - распавялі ў групе інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Мінаблвыканкама.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўстанавілі падазраванага ў злачынстве. Ім аказаўся 17-гадовы навучэнец мінскага ліцэя. Раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу па ч. 1 арт. 339 «Хуліганства» КК Рэспублікі Беларусь.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула