БЕЛ Ł РУС

У Ашмянах падчас п'янкі маладая мама зарэзала мужа

27.11.2017 / 11:07

Nashaniva.com

Трагедыя адбылася ў Ашмянах. Муж з жонкай, якая знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку, разам пілі алкаголь і з нейкай нагоды пасварыліся.

Слова за слова, і 31-гадовая жанчына схапіла нож. Праз імгненне яна ўдарыла мужа па шыі. Той не паспеў зрэагаваць на ўдар, і ад нанесеных траўм памёр. Усвядоміўшы, што нарабіла, жанчына патэлефанавала ў хуткую дапамогу, аднак муж на той момант ужо не дыхаў.

У дачыненні да 31-гадовай грамадзянкі заведзеная крымінальная справа па артыкуле «Забойства», паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула