БЕЛ Ł РУС

На Лукішскай плошчы ў Вільні зробяць мемарыял-узгорак у гонар літоўскіх партызан

27.11.2017 / 13:28

Nashaniva.com

27 лістапада ў будынку ўрада Літвы адбылася прэс-канферэнцыя, на якой было абвешчана, які мемарыял з'явіцца на Лукішках у Вільні. Камісія і большасць віленчукоў падтрымала ідэю маладога скульптара і дызайнера Андруса Лабашаўскаса, піша Delfi.lt

Прапанова Лабашаускаса — сфарміраваць на плошчы пагорак, паўднёвы схіл якога, арыентаваны на праспект Гедыміна, будзе заканчвацца вертыкальным мемарыяльным рэльефам. Іншыя часткі ўзгорка зліюцца з плошчай і працягнуць яе лужкі і сцежкі, дапаўняючы ландшафт.

Для фарміравання мемарыяльнай сцяны Лабашаўскас мае намер выкарыстоўваць элементы, якія нагадваюць дрэвы - за кропку адліку аўтар бярэ сцены партызанскіх бункераў і лес. Мэта аўтара, зрабіць так, каб мінімалістычны рэльеф нагадваў пра тое, каму літоўцы павінны быць удзячныя за свабоду. У арнаментальнай скульптурнай форме будуць ўпісаны псеўданімы партызан: Ліепа, Ажуолас, Віціс, Бяржас, Дрэбуле і іншыя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула