БЕЛ Ł РУС

У варшаўскім Цэнтры мусульманскай культуры ўначы выбілі вокны

27.11.2017 / 20:49

radiopolsha.pl

У будынку Цэнтра мусульманскай культуры ў Варшаве ў ноч на панядзелак выбілі вокны, паведамляе Радыё Польшча.

Фота PAP / Rafał Guz

Паліцыя шукае правапарушальнікаў, якія ў ноч з 26 на 27 лістапада выбілі вокны ў будынку Цэнтра мусульманскай культуры ў Варшаве. На тэрыторыі цэнтра знаходзіцца мячэць. У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў.

Паводле словаў Марыюша Мрозэка з прэс-службы сталічнай паліцыі, а 6-й раніцы паліцыя атрымала паведамленне аб выбітых вокнах і неадкладна прыбыла на месца здарэння. У будынку было пашкоджана больш за дзясятак вокнаў.

«Ахоўнік пачуў шум каля 1 гадзіны ночы, аднак, патэлефанаваў у паліцыю нашмат пазней. Да прыезду патруля правапарушальнікі пакінулі месца падзей. Мы праводзім збор інфармацыі, а таксама аналіз запісаў відэаназірання», - адзначыў Мрозек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула