Google навучыў тэлефон папярэджваць, калі ў яго падглядаюць іншыя людзі
Вашым падглядванням у чужыя паведамленні падчас паездкі ў метро можа надысці канец, піша Quartz. Інжынеры Google распрацавалі тэхналогію, якая дазваляе вызначыць, што хтосьці старонні глядзіць на экран вашага тэлефона.
Паводле звестак выдання, так званая электронная абарона экрана будзе прадстаўленая ў пачатку снежня на адной з канферэнцый. Аднак ужо цяпер даступнае відэа, якое распавядае аб яе працы.
З дапамогай такое тэхналогіі смартфоны Google Pixel, выкарыстоўваючы франтальную камеру і сістэму кіравання рухамі вачэй, змогуць вызначаць, што ў экран глядзіць нехта акрамя ўладальніка прылады і паказваць папераджальнае паведамленне.