БЕЛ Ł РУС

Ад чаго 29-гадовы намеснік дэкана геафака БДУ памёр на працоўным месцы

28.11.2017 / 18:4

УШ

Намеснік дэкана па вучэбнай і выхаваўчай рабоце геафака БДУ, дацэнт кафедры глебазнаўства Сяргей Пракаповіч памёр 23 лістапада.

Паводле папярэдняй інфармацыі, у Пракаповіча адарваўся тромб. Выкладчык памёр на сваім працоўным месцы ў кабінеце. Дакладную прычыну смерці пакажа экспертыза.

Нарадзіўся Сяргей Пракаповіч у 1988 годзе ў Оршы. Скончыў геафак БДУ, паступіў у магістратуру, у 2017 годзе абараніў кандыдацкую. Быў узнагароджаны медалём і ганаровым званнем «Ганаровы донар Рэспублікі Беларусь».

Для аказання дапамогі сям'і нябожчыка ажыццяўляецца збор сродкаў, якія можна пералічыць на картку Беларусбанка пад нумарам 9112-0001-6711-4400.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула