БЕЛ Ł РУС

Невядомыя скралі зберажэнні ў 90-гадовых старых у Мінску

29.11.2017 / 10:03

Nashaniva.com

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па крадзяжы 2700 рублёў — зберажэнняў старой пары, з кватэры на вуліцы Ангарскай у Мінску, піша sk.gov.by

23 лістапада мужчына і жанчына сярэдніх гадоў зайшлі дадому да пенсіянераў пад падставай абмену купюр ўзору 2009 года на больш новыя. Пенсіянеры, 88-гадовы мужчына і яго 89-гадовая жонка, на гэтую прапанову не пагадзіліся, патлумачыўшы, што ім трэба параіцца з роднымі.

Тады наведвальнікі сталі адцягваць увагу гаспадароў размовамі і просьбамі падпісаць розныя дакументы. Пасля сыходу незнаёмцаў тыя выявілі знікненне зберажэнняў, 2700 рублёў, і распавялі пра гэта сваяку, які звярнуўся ў міліцыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула