У Лельчыцах трактарыст ледзь не падарваўся на супрацьтанкавай міне
Трактарыст пераворваў поле на тэрыторыі Мілашэвіцкага лясгаса. Плуг трактара падняў на паверхню зямлі металічны прадмет круглай формы. Калегі здзівіліся: «Ды гэта ж супрацьтанкавая міна!».
Працу прыйшлося тэрмінова спыніць, аб знаходцы паведаміць кіраўніцтву. Тут жа выклікалі міліцыю, МНС і сапёраў.
- Да прыезду групы размініравання тэрыторыю ачапілі супрацоўнікі Лельчыцкага РАУС. Як высветлілася пазней знаходка была нямецкай супрацьтанкавай мінай T.Mi.42 часоў Другой сусветнай вайны. Спецыялісты абясшкодзілі боепрыпас, — паведаміў падрабязнасці афіцыйны прадстаўнік УУС Гомельскага аблвыканкама Віталь Прыстромаў.