БЕЛ Ł РУС

АПЕК падоўжыла квоты на нафту: цэны найхутчэй што падаць не будуць

30.11.2017 / 20:13

nn.by

Міністры краін-экспарцёраў нафты, што ўваходзяць у арганізацыю OPEC, дамовіліся ў чацвер працягнуць абмежаванне здабычу сыравіны да канца будучага году, паведамляе Reuters.

Інфаграфіка — nasdaq.com

Расія, якая не ўваходзіць у OPEC, падтрымлівае гэтае рашэнне арганізацыі, паколькі паступленні ад экспарту нафты з'яўляюцца сур'ёзнай крыніцай даходаў яе арыентаванай на сыравіну эканомікі.

З моманту папярэдняга падаўжэння квот на экспарт у ліпені гэтага года, цана нафты гатунку Brent вырасла з 46 да 62 даляраў за барэль. Пасля сёняшняга паведамлення пра працяг квот, цана на нафту вырасла яшчэ прыкладна на даляр за барэль.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула