Кошт лагатыпу расійскіх выбараў выклікаў хвалю мемаў у інтэрнэце
Даведаўшыся, што расейскі Цэнтрвыбаркам мае заплаціць кампаніі «ІМА-Кансалтынг» каля 600 тысяч даляраў за дастаткова просты лагатып сакавіцкіх прэзідэнцкіх выбараў, інтэрнэт-творцы нашай усходняй суседкі проста выбухнулі крэатывам, жадаючы паказаць, што за гэтыя грошы можна было намаляваць нешта больш цікавае і прывабнае, чым вось гэта:
Лагатып ЦВК за 37 мільёнаў расійскіх рублёў
Маскоўскі дызайнер Алекс Салаўёў вырашыў намаляваць універсальны лагатып выбараў, які б найлепей перадаваў характар палітычнай падзеі, што набліжаецца. І атрымалася вось што:
«Працягваем маляваць лагатып выбараў 2018. Цяпер з кожнага, хто стане прэзідэнтам — 37 лямаў», напісаў пад творам аўтар.