БЕЛ Ł РУС

Сеул пацвердзіў магчымасць КНДР нанесці ўдар па сталіцы ЗША

1.12.2017 / 8:42

Nashaniva.com

Новы тып балістычных ракет, выпрабаваны ў КНДР, можа дасягнуць сталіцы ЗША Вашынгтона. Гэтыя звесткі пацвердзілі ў мінабароны Паўднёвай Карэі, перадае Yonhap.

Вайскоўцы прызналі, што ракетнае выпрабаванне было праведзена паспяхова. Ракета, якая праляцела каля тысячы кіламетраў, падчас палёту дасягнула вышыні 4 475 км. Гэта азначае, што пры карэкцыі вугла ўваходу ракеты ў атмасферу яна была б здольная праляцець 13 тыс. км.

«У выпадку, калі б яна была запушчана пад патрэбным вуглом, яна магла б праляцець больш за 13 тыс. км. Гэта азначае, што яна магла б дасягнуць Вашынгтона», — заявілі ў мінабароны Паўднёвай Карэі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула