БЕЛ Ł РУС

Самалёт, які кіраваўся з Эстоніі ў Егіпет, развярнуўся над Беларуссю і паляцеў назад

1.12.2017 / 10:22

Nashaniva.com

Увечары ў чацвер самалёт авіякампаніі SmartLynx Airlines, які накіроўваўся з Таліна ў Шарм-эш-Шэйх, павярнуў назад, калі знаходзіўся над Беларуссю, піша Postimees.

Па словах прадстаўніцы авіякампаніі Евы Прыедніце, самалёт рэйса MYX589 павярнуў назад з-за тэхнічных абставін, а затым бяспечна прызямліўся ў аэрапорце эстонскай сталіцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула