БЕЛ Ł РУС

Чыж згуляў у хакей супраць Лукашэнкі ФОТАФАКТ

4.12.2017 / 8:48

На мінулым тыдні ў трэніроўцы хакейнай каманды кіраўніка Беларусі браў удзел вядомы бізнэсовец Юрый Чыж. Пра гэта сведчыць фота з інстаграма расійскага дрэсіроўшчыка Эдгарда Запашнага.

Тот самый день,который никогда не забудешь в своей жизни! Спасибо ОГРОМНОЕ ещё раз Президенту Республики Беларусь А.Г.Лукашенко!!! #лукашенко#александрлукашенко#президентлукашенко#беларусь#белоруссия#минск#хоккей#дробыш#запашный#запашные#братьязапашные #icehockey #circus#хоккейсшайбой#president

Публикация от Эдгард Запашный (@zapashny.ru)

У гульні удзельнічаў яго брат Аскольд. Эдгард Запашны назіраў за матчам з трыбун. Разам з Аскольдам Запашным у адной камандзе былі расійскі прадзюсер і кампазітар Віктар Дробыш і Юрый Чыж. Каманда «зялёных», умацаваўшыся некалькімі былымі прафесійнымі хакеістамі, супрацьстаяла камандзе «чырвоных» па чале з Аляксандрам Лукашэнкам.

Варта адзначыць, што гэта другое публічнае з'яўленне Аляксандра Лукашэнкі і Юрыя Чыжа ў адной кампаніі за апошнія 2,5 месяца. 15 верасня бізнэсмэн быў запрошаны на ўрачысты прыём з нагоды 20-годдзя хакейнай каманды прэзідэнта Беларусі.

Асноўны ўладальнік групы кампаній «Трайпл», які доўгі час уваходзіў у блізкае атачэнне беларускага лідара, выпаў з абоймы амаль 2 гады таму пасля рэзананснага затрымання. Пару месяцаў таму стала вядома пра вяртанне Чыжа ў прэзідэнцкую каманду.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула