БЕЛ Ł РУС

Гарадзенец атрымаў за «фак», паказаны памежніку, штраф 690 рублёў

6.12.2017 / 10:2

Nashaniva.com

Як паведамляе форум s13.ru, гродзенец, апынуўшыся ў памежнай зоне каля вёскі Парэчча Гродзенскага раёна, падчас праверкі дакументаў супрацоўнікамі органаў памежнай службы быў відавочна незадаволеным тым, што службовая асоба выконвае ўскладзеныя на яе службовыя абавязкі, і, выказваючы сваё грэбаванне да патрабаванняў памежнікаў, паказаў непрыстойны жэст — кулак з паднятым уверх сярэднім пальцам.

Паколькі дадзены жэст з'яўляецца абразлівым, у дачыненні да мужчыны быў пачаты адміністрацыйны працэс па арт.23.5 КоАП Рэспублікі Беларусь, па выніках якога суд палічыў неабходным пакараць жыхара Гродна шляхам адміністрацыйнага спагнання ў выглядзе штрафу — бюджэт сям'і грамадзяніна «схуднеў» на 690 беларускіх рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула