БЕЛ Ł РУС

Берасьце бароніць «Нашу Ніву»

26.05.2006 / 00:21

Nashaniva.com

«Баранi «Нашу Нiву» — з такiм заклiкам зьвярнулiся 21 траўня ў Берасьцi ўдзельнiкi флэш-мобу ў падтрымку апошняга цалкам беларускамоўнага незалежнага выданьня. Каля 60 актывiстаў руху «За Свабоду», расьцягнуўшыся ў доўгi ланцуг на цэнтральным праспэкце гораду — імя Машэрава, чыталi газэту «Наша Нiва». Частка людзей — тыя, на сьпiнах якіх былi прышпiленыя лiтары з пасланьня «Баранi «Нашу Нiву» — разьвярнулiся сьпiнамi да праезнай часткi.

Флэш-моб працягнуўся 20 хвiлiнаў i выклiкаў жывое абмеркаваньне людзей на праспэкце. Яны пыталiся пра сытуацыю з газэтай, а таксама пра тое, якiм чынам яе можна атрымлiваць. Некаторыя прастаялi разам з удзельнiкамi да канца флэш-мобу. Многiя кiроўцы вiталi флэш-мобэраў сыгналамi. Флэш-моб прайшоў надзiва спакойна: падчас яго каля ўдзельнiкаў не зьявiўся нiводзiн мiлiцыянт.

Faith_less

Дадаткова:

Фотарэпартаж з акцыі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула