БЕЛ Ł РУС

Давыдзька: Катэгарычна не хапае сродкаў на пераклад фільмаў на беларускую мову

8.12.2017 / 23:09

БЮ

«Тэлеканал «Беларусь-3» мае на год бюджэт 1 мільён рублёў (каля $500 тысяч). Нам катэгарычна не хапае сродкаў на пераклад фільмаў на беларускую мову, на стварэнне фільмаў пра гісторыю. Проста не хапае.

А тэлеканал «Белсат» у 10 разоў больш багаты за канал пра беларускую культуру», — абурыўся ў эфіры «Клуба рэдактараў» старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька.

Генадзь Давыдзька.

«Зайздросці моўчкі», — пажартаваў у адказ рэдактар «Советской Белоруссіі» Павел Якубовіч.

Адзначым, што ў 2018 годзе Белтэлерадыёкампанія мае атрымаць з бюджэту 82 838 467 рублёў. Гэта каля $41 мільёна ў эквіваленце. За год фінансаванне БТ вырасце на 14%.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула