БЕЛ Ł РУС

У Бэльгіі зьнікне апошняя вуліца Сталіна

23.09.2008 / 14:49

Nashaniva.com

Эўрапарлямэнт выступіў зь ідэяй заснаваньня Міжнароднага дня памяці ахвяраў нацызму і сталінізму, які будуць адзначаць 23 жніўня — у дзень падпісаньня пакту Рыбэнтропа-Молатава.

Эўрапарлямэнт выступіў зь ідэяй заснаваньня Міжнароднага дня памяці ахвяраў нацызму і сталінізму, які будуць адзначаць 23 жніўня — у дзень падпісаньня пакту Рыбэнтропа-Молатава.

У 20-тысячным бэльгійскім горадзе Фрамэрыс, што належыць да правінцыі Гайнаўт, у хуткім часе зьменіць назву адзіная ў краіне вуліца Сталіна. Правінцыя Гайнаўт ад часоў існаваньня СССР мае сталыя кантакты з адным з украінскіх рэгіёнаў. Сёньня гэтая ў Фрамэрысе вуліца перасякаецца з вуліцамі Палітычных вязьняў і Дэпартаваных.

22 верасьня дэпутаты Эўрапарлямэнту выступілі зь ідэяй заснаваньня Міжнароднага дня памяці ахвяраў нацызму і сталінізму, які будуць адзначаць штогод 23 жніўня — у дзень падпісаньня пакту Рыбэнтропа-Молатава.

Паводле Rzeczpospolita

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула