БЕЛ Ł РУС

На аўтавакзале ў Манхэтане затрымалі тэрарыста-смяротніка, бомба спрацавала толькі часткова

11.12.2017 / 16:57

Nashaniva.com

Як паведамляе паліцыя Нью-Ёрка, падазраванага ў выбуху на аўтавакзале ў Манхэтане ўдалося затрымаць — разам з прымацаванымі да яго правадамі, электрычнай батарэяй і рэшткамі бомбы. Гэта 27-гадовы эмігрант з Бангладэшу Акаед Улах (Akayed Ullah), паведаміў New York Post. Апошнія сем год ён пражываў у Брукліне.

Выхад з аўтавакзалу ачэплены паліцыяй

Выбух адбыўся а 7.45 раніцы панядзелка па мясцовым часе. Гэта гадзіна максімальнага руху на вакзале, дзе крыжуюцца тры лініі метро. Тэрарыст намагаўся падарваць людзей у пераходзе да цягнікоў. У выніку параненыя чатыры чалавекі, але іх жыццю нічога не пагражае.

Аўтавакзал Authority знаходзіцца за 500 метраў ад галоўнай плошчы Нью-Ёрка — Times Square.

Чытайце яшчэ:

У Манхэтане на цэнтральным аўтавакзале адбыўся выбух

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула