БЕЛ Ł РУС

Два работнікі БТ у знак падтрымкі расійскіх спартсменаў зрабілі ў студыі ФОТА з расійскім сцягам

12.12.2017 / 14:44

ЗП

Карэспандэнт тэлеканала «Беларусь-1» Андрэй Казлоў апублікаваў на сваёй старонцы ў інстаграме здымак з расійскім сцяжком. Разам з Казловым яго трымае вядучы перадач «Дзень спорта» і «Арэна» Стас Ліпскі.

@staslipski появился на свет в Москве, @andrey_kozlov_by - в Ленинграде. Если это говорит не обо всём, то о многом. Ближайшие Игры в Южной Корее будут не полноценными, но мы будем переживать за российских спортсменов в любом качестве. #olympicgames #norussianogames

Публикация от Андрей Козлов (@andrey_kozlov_by)

допіс у інстаграме неўзабаве быў выдалены.

«Стас Ліпскі з'явіўся на свет у Маскве, Андрэй Казлоў — у Ленінградзе. Калі гэта гаворыць не пра ўсё, то пра многае. Найбліжэйшыя Гульні ў Паўднёвай Карэі будуць не паўнавартаснымі, але мы будзем перажываць за расійскіх спартсменаў у любой якасці», — напісаў Казлоў.

«Тых, хто падтрымае нашых усходніх суседзяў толькі ў маім спісе — добрая сотня… Але, упэўнены, лік пойдзе на тысячы, ці праўда, сябры?!» — адкаментаваў яго Ліпскі.

Андрэй Казлоў — рэпарцёр «Беларусь-1», робіць сюжэты на спартовую тэматыку. Стас Ліпскі гадаваўся ў Росі і Жлобіне, да БТ працаваў на Беларускім металургічным заводзе вальцоўшчыкам стана гарачай пракаткі 320.

***

На тэлеграм-канал «Нашай Нівы» можна падпісацца тут.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула