БЕЛ Ł РУС

Кім Чэн Ын захацеў ператварыць Паўночную Карэю ў наймацнейшую ядзерную дзяржаву ў свеце

13.12.2017 / 06:37

Nashaniva.com

Reuters.com

З заявай Кім Чэн Ын выступіў на з'ездзе работнікаў абароннай прамысловасці. Ён адзначыў поспехі КНДР у галіне стварэння новых відаў узбраенняў.

«Вярхоўны лідар вызначыў доўгатэрміновыя мэты, стратэгічныя задачы, якія неабходна выканаць для развіцця абароннай прамысловасці. Ён таксама даў устаноўку на далейшае ўзвялічванне нашай краіны і ператварэнне яе ў самую магутную ядзерную і ваенную дзяржаву ў свеце», — сказана ў паведамленні.

Лідар КНДР таксама назваў «гістарычнай перамогай партыі і народа» поспехі ў стварэнні стратэгічных узбраенняў, уключаючы атамную і вадародную бомбы, а таксама міжкантынентальнай балістычнай ракеты «Хвасон-15». Кім Чэн Ын запэўніў, што абаронная прамысловасць краіны дазваляе самастойна ствараць любы від узбраенняў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула