БЕЛ Ł РУС

Распрацаваны шпрыц, які робіць ін'екцыю без іголкі. Як?

13.12.2017 / 15:22

nn.by

Англійскі навуковы стартап Portal Instruments распрацаваў прыладу, якая дазваляе ажыццяўляць бязбольныя ін'екцыі без прымянення іголак, і ўжо заключыў дамову з японскай кампаніяй Takeda, якая дапаможа выпусціць такі «шпрыц» у продаж.

Дастаўка лекаў пад скуру ў прыладзе ажыццяўляецца за кошт стварэння вельмі тонкага струменьчыка медыкаменту пад высокім ціскам. Шырыня патоку вельмі малая, таму момант упырсквання практычна незаўважны для пацыента. Працэс адбываецца вельмі хутка і не выклікае болю, таму асабліва карысным такі «электронны шпрыц» будзе для лекавання дзяцей.

Прадавацца прылада будзе пад назвай PRIME, а першыя лекі, якія будуць выкарыстоўваць сумесна з гаджэтам, створаныя для лячэння язвавага каліту.

Доза з ін'екцыяй змяшчаецца ў спецыяльны рэзервуар з мікраскапічнай адтулінай, праз якую магутны электрамагнітны механізм выштурхвае лекі з велізарнай хуткасцю, якая дасягае 200 метраў за секунду. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула