БЕЛ Ł РУС

Пуцін пойдзе на выбары як самавылучэнец

14.12.2017 / 12:46

Nashaniva.com

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін будзе ўдзельнічаць у выбарах прэзідэнта у 2018 годзе як самавылучэнец.

«Я, вядома, вельмі разлічваю на падтрымку тых палітычных сілаў, якія падзяляюць мой погляд на развіццё краіны і давяраюць мне і наогул разлічваю на шырокую падтрымку грамадзян», — заявіў прэзідэнт Расіі падчас прэс-канферэнцыі.

Пуцін не адказаў на пытанне пра тое, хто будзе прызначаны начальнікам яго перадвыбарчага штаба. «Канчатковага рашэння няма», - сказаў Пуцін. Паводле яго слоў, пакуль што ў адміністрацыі прэзідэнта не могуць прыйсці «да адзінага рашэння».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула