БЕЛ Ł РУС

Кіроўцаў усё ж будуць пазбаўляць правоў за паўторнае моцнае перавышэнне хуткасці

14.12.2017 / 13:20

Nashaniva.com

Такая норма прадугледжана папраўкамі ў Кодэкс аб адміністрацыйных парушэннях і Працэсуальна-выканаўчы кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях. Законапраект прыняты сёння ў другім чытанні, піша БелТА.

Законапраект прадугледжвае шэраг навацый для кіроўцаў. Напрыклад, змены тычыліся арт.18.13 (перавышэнне хуткасці руху). Прапаноўвалася не пазбаўляць правоў за паўторнае парушэнне па хуткасці. Аднак у працэсе падрыхтоўкі да другога чытання ад дэпутатаў і МУС паступілі прапановы пра захаванне ў КаАП гэтай нормы, і яны былі ўлічаныя.

Плануецца адмяніць пакаранне за забытыя дома правы кіроўцы і ўраўнаваць адказнасць парушальнікаў хуткаснага рэжыму на дарозе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула