БЕЛ Ł РУС

Названы самы пераацэнены акцёр года

14.12.2017 / 13:54

Nashaniva.com

Амерыканскі часопіс Forbes склаў рэйтынг з пяці найбольш пераацэненых акцёраў 2017 года. Лідарам спісу стаў Марк Уолберг.

Кожны патрачаны на артыста даляр ён ператварыў толькі ў 4,4 даляра. Гэта не перашкодзіла Уолбергу стаць самым высокааплатным акцёрам 2017 года. За гэты час ён зняўся ў такіх фільмах, як «Добры дзень, тата, Новы год! 2», «Дзень патрыёта» і «Трансформеры: Апошні рыцар».

Другі радок заняў Крысціян Бэйл, вярнуўшы прадзюсарам 6,7 даляра на кожны зароблены. На трэцім радку — Чэнінг Татум, які прынёс прыбытак кінастудыям у 7,6 разу больш за свой ганарар.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула