БЕЛ Ł РУС

Пуцін: Расійскай арміі на тэрыторыі Данбаса няма, але ёсць пэўныя міліцэйскія фармаванні

14.12.2017 / 14:41

Nashaniva.com

ТАСС

Пра гэта прэзідэнт Расіі заявіў на прэс-канферэнцыі ў Маскве, паведамляе Бі-бі-сі.

«На Украіне адбываецца трагедыя. Першакрыніца — дзяржаўны пераварот. З нязгоднымі сталі змагацца з ужываннем узброеных сіл», — сказаў прэзідэнт Расіі.

«Расійскай арміі на тэрыторыі Данбаса няма. Але там створаны пэўныя міліцэйскія фарміраванні, якія з'яўляюцца самадастатковымі і гатовыя адбіць акцыі супраць Данбаса. І калі іх там не будзе, то будзе разня, ажыццёўленая нацыяналістычнымі батальёнамі», — заявіў Пуцін.

Паводле яго слоў, канфлікты вырашаюцца шляхам прамых кантактаў. Але «ўкраінскія ўлады зараз ухіляюцца ад прамых кантактаў з Данбасам»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула