БЕЛ Ł РУС

Ва «УКантакце» цяпер можна выдаляць паведамленні пасля адпраўкі

14.12.2017 / 18:25

nn.by

Нядаўна ў сацсетцы «Укантакце» з'явілася магчымасць рэдагаваць паведамленні на працягу 24 гадзін пасля адпраўкі. І вось, кампанія распавяла пра яшчэ адно новаўвядзенне, якое ўжо пачало дзейнічаць. 

Сацсетка пашырыла функцыю выдалення паведамленняў у чатах, дазволіўшы сціраць іх для ўсіх удзельнікаў гутаркі, а не толькі для сябе, як гэта было раней.

Каб выдаліць паведамленне для ўсіх удзельнікаў чата, трэба выдзяліць яго, націснуць на малюнак выдалення («сметніцу») і выбраць пункт «Выдаліць для ўсіх». Пасланне знікне з гутаркі беззваротна.

Падобная функцыя маецца ў шмат якіх месенджарах. Яе асаблівасць ва «УКантакце» ў тым, што працуе яна толькі на працягу 24 гадзін з моманту адпраўлення паведамлення.

Пакуль магчымасць сціраць паведамленні з чатаў даступная толькі ў вэб-версіі сацыяльнае сеткі. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула