БЕЛ Ł РУС

МУС праводзіць вялікае апытанне пра педафілію, ці варта ўводзіць прымусовую кастрацыю?

15.12.2017 / 21:51

nn.by

што вы думаеце пра гэта?

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі размясціла на сваім сайце вялікае апытанне на тэму педафіліі. Наведнікам прапануецца адказаць на 11 пытанняў, але пры гэтым вынікаў апытання даведацца нельга: замест статыстыкі адказаў пасля заканчэння рэспандэнт атрымлівае толькі паведамленне «Вы прагаласавалі».

 

Фрагмент апытання. Скрыншот з сайту МУС.

На дадатак, ва ўсіх адзінаццаці пытаннях маркеры з адказам ужо прастаўленыя ў тых варыянтах, якія падаюцца быць найболей карыснымі з пункту гледжання самога міністэрства. Выняткам з'яўляецца пытанне пра хімічную кастрацыю педафілаў — яна не адзначаная як пачатковы варыянт адказу. Замест яе пазначаны варыянт «Меры прымусовага лячэння і наступнае назіранне за асобай пасля адбыцця асноўнага пакарання».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула