БЕЛ Ł РУС

МАК назваў дэдлайн вынясення рашэння па допуску расійскіх спартсменаў на Алімпіяду

16.12.2017 / 10:19

Nashaniva.com

Камісія МАК вызначыць поўны спіс расійскіх спартсменаў, якія прымуць удзел у зімовай Алімпіядзе-2018 ў Пхёнчхане, не пазней за 28 студзеня, паведамляе афіцыйны сайт МАК. Расіяне выступяць на Гульнях пад нейтральным сцягам.

Створаныя дзве адпаведныя камісіі МАК.

Адна з іх вызначыць папярэдні спіс расійскіх удзельнікаў Алімпіяды, другая — вызначыць канчатковы склад расійскай дэлегацыі. Яе члены не змогуць дадаваць да папярэдняга спісу дадатковыя прозвішчы, але атрымаюць права адмовіць асобным спартсменам у допуску на Алімпіяду.

Расійскія спартсмены змогуць выступіць на Гульнях у Пхёнчхане толькі пад нейтральным сцягам. У адрозненне ад звычайнай практыкі, яны атрымаюць статус «Алімпійскі спартсмен з Расіі» (звычайна для нейтральных спартсменаў не ўказваецца краіна паходжання). На Алімпіядзе не будзе выконвацца расійскі гімн у выпадку перамогі спартсменаў з Расіі, а таксама не будзе расійскага сцяга.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула