БЕЛ Ł РУС

У Мінску моладзь «забаўляецца», кідаючы з машыны ў людзей на прыпынках падпаленыя петарды ВІДЭА

18.12.2017 / 10:56

Nashaniva.com

У твітары было апублікавана відэа, на якім маладыя людзі кідаюць з машын падпаленыя петарды ў людзей на прыпынках. Запіс быў зроблены карыстальнікам @Vlast_slava.

Сейчас представила, что на тех остановках могли бы стоять близкие люди и стало страшно.
Что это за род развлечений ? Почему им смешно? А если попадёт в кого-то?
Боже, это просто уму непостижимо
Мне кажется их надо найти и наказать. Я не права ? @OnlinerBY @tutby @mvd_by pic.twitter.com/xqSc6WHT3b

— vlast'_slava (@Vlast_slava) 17 декабря 2017 г.

«Цяпер уявіла, што на тых прыпынках маглі б стаяць блізкія людзі і стала страшна. Што гэта за забавы такія? Чаму ім смешна? А калі трапіць у кагосьці? Божа, гэта проста незразумела. Мне здаецца іх трэба знайсці і пакараць. Я не маю рацыі?», — задаецца пытаннем дзяўчына.

Мяркуючы па кадрах, маладыя людзі праязджаюць па праспекце Незалежнасці. Акаўнт маладога чалавека, які першапачаткова размясціў гэта відэа, закрыты.

У ГУУС Мінгарвыканкама TUT.BY распавялі, што па гэтым факце праводзіцца праверка.

«Тут можа гаворка ісці нават не пра адміністрацыйнае, а пра крымінальнае пакаранне. Напрыклад, па артыкуле 339 (хуліганства) КК Беларусі. Бо ў наяўнасці наўмысныя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак і выказваюць відавочную непавагу да грамадства», — адзначыў афіцыйны прадстаўнік сталічнай міліцыі Аляксандр Ластоўскі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула