БЕЛ Ł РУС

Дзіцячыя малюнкі, прысвечаныя 500-годдзю беларускага кнігадруку, пакажуць у Палацы мастацтваў

18.12.2017 / 15:49

Nashaniva.com

Выстава пераможцаў конкурсу дзіцячай і маладзёвай творчасьці, прысьвечаная 500-годдзю беларускага кнігадруку, «Францыск Скарына — наш лёс, наша мінулае, наша будучыня», адбудзецца 22 сьнежня 2017 года ў актавай зале Палаца мастацтваў (Менск, Казлова, 3). 

Праграма заключнага этапу конкурса: 

13.00 — 13.30 — агляд выставы;

13.30 — выступы сяброў журы, старшыні БСМ Рыгора Сітніцы і іншых удзельнікаў сьвята, уручэнне ўзнагародаў пераможцам конкурсу (старшыня журы М. М. Купава). Фотасесія ў экспазіцыі выставы. Кава, гарбата для удзельнікаў выставы;

Каля 15.00 — пераезд да Нацыянальнай бібліятэкі РБ, ускладанне кветак да помніка Францыску Скарыне. Фотасесія, разьвітанне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула