БЕЛ Ł РУС

Названа самая багатая амерыканская знакамітасць

19.12.2017 / 12:02

Nashaniva.com

Амерыканскі часопіс Forbes склаў рэйтынг з дзесяці самых багатых знакамітасцяў у ЗША. Лідарам спісу стаў рэжысёр Джордж Лукас.

Маёмасць кінематаграфіста ў 2017 годзе ацэньвалася ў 5,5 мільярда даляраў. У 2012-м Лукас прадаў сваю кампанію Lucasfilm за 4,05 мільярда даляраў кангламерату The Walt Disney Company разам з правамі на фантастычную сагу «Зорныя войны». Лукас лідзіруе ў спісе Forbes ўжо не першы год, а з 2016-га даходы выраслі на мільярд даляраў.

На другім радку — рэжысёр Стывен Спілберг з 3,6 мільярда даляраў. На трэцім месцы апынулася тэлевядучая Опра Уінфры (2,8 мільярда).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула