БЕЛ Ł РУС

Жарсці па-вілейску: 61-гадовы парэзаў колы аўтамабіля 82-гадовага суперніка з-за маладой жанчыны

19.12.2017 / 12:57

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ў Вілейскім раёне. 14 снежня ў міліцыю звярнуўся 82-гадовы жыхар мястэчка Вязынь, паведаміў kraj.by.

Ён паскардзіўся, што былы мужчына яго сужыцелькі парэзаў папярэдняй ноччу колы ў яго «Нісане».

Крыўдзіцелю — 61 год. Жанчыне, з-за якой разгарэліся жарсці, — 35.

Парушальнік прызнаў віну і сказаў, што зрабіў гэта свядома. Пацярпелы выглядае маладзейшым за свае гады, і крыўдзіцель мяркуе, што ён зводзіць жанчын у вёсцы.

Зламысніку пагражае штраф да 1150 рублёў (50 базавых)

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула