БЕЛ Ł РУС

Беларусь галасавала супраць рэзалюцыі ААН па правах чалавека ў Крыме

20.12.2017 / 09:01

Nashaniva.com

Прадстаўнік Беларусі пры ААН Валянцін Рыбакоў. Фота un.org.

Генеральная Асамблея ААН 19 снежня прыняла рэзалюцыю па правах чалавека ў анексаваным Крыме. За гэта прагаласавалі 70 краін, супраць — 26, устрымаліся — 76. Супраць рэзалюцыі галасавала Беларусь разам з Бурундзі, Балівіяй, Сірыяй, Зімбабвэ, Вэнэсуэлай і іншымі краінамі, піша Радыё Свабода.

У дакуменце ўтрымліваецца патрабаванне да Расіі выканаць часовыя меры рэкамендацый Міжнароднага суда ААН. Гаворка ідзе пра адмену забароны Меджліса крымскататарскага народа і забеспячэння навучання на ўкраінскай і крымскататарскай мове ў Крыме.

Міжнародныя арганізацыі прызналі анексію Крыма незаконнай і асудзілі дзеянні Расіі. Краіны Захаду ўвялі шэраг эканамічных санкцый.

Расія адмаўляе акупацыю паўвострава і называе гэта «аднаўленьнем гістарычнай справядлівасьці».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула