Чаму беларускія мужчыны жывуць менш за жанчын ВІДЭА
Мінак зняў на відэа працы на даху будынка насупраць завода «Медпрэпараты». Рабочыя, якія працуюць на даху, не маюць аніякай страхоўкі. На даху яны прыбіраюць і цягаюць будматэрыялы. Вышыня адносна невялікая — два паверхі прамысловага будынка — аднак падзенне можа скончыцца чым заўгодна.
Нагадаем, у лістападзе супрацоўнікаў гомельскага завода адправілі чысціць дахі кароўніка. Праца без страхоўкі скончылася смерцю мужчыны.