БЕЛ Ł РУС

У нядзелю ў Мінску адкрыюць памятную дошку Барадуліну — прыходзьце

23.12.2017 / 20:33

nn.by

114-кілаграмовую дошку з бронзы усталёўваюць на доме, дзе 34 гады жыў і пісаў народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін.

Фота Глеба Лабадзенкі.

Урачыстае адкрыццё запланавана на святочную нядзелю, 24 снежня, а 13-й гадзіне па адрасе Мележа, 4.

Глеб Лабадзенка, які ініцыяваў усталяванне дошкі, заклікае ўсіх ахвотных падыходзіць у гэты час да аркі, што ля трамвайных шляхоў.

Аўтар дошкі, як і валуна-помніка на магіле Барадуліна, — Ігар Засімовіч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула