БЕЛ Ł РУС

У нядзелю — мокры снег і парывісты вецер

23.12.2017 / 11:10

Мокры снег з дажджом і парывісты вецер чакаюцца ў Беларусі 24 снежня.

На большай частцы тэрыторыі краіны прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с.

Ноччу і раніцай, а днём пераважна ў паўднёвых раёнах пройдуць ападкі (мокры снег, дождж). Ноччу па паўночным усходзе месцамі ападкі моцныя, слабая завіруха. На асобных участках дарог - галалёдзіца.

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

Тэмпература паветра мінімальная ноччу ад мінус 4 да +2, максімальная днём — +1-6, па захадзе да +8.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула