БЕЛ Ł РУС

Яндэкс не будзе паказваць відэарэкламу з гукам і банеры на ўвесь экран

25.12.2017 / 11:27

nn.by

Кампанія заявіла, што ад лютага 2018 года адмовіцца ад фарматаў рэкламы, якія раздражняюць карыстальнікаў найбольш.

На камп'ютарах гэта:

- Статычныя рэкламныя блокі на ўвесь экран, якія з'яўляюцца адразу пасля загрузкі старонкі. Зачыніць іх можна толькі пасля зваротнага адліку.

- Вялікае акно, што ўсплывае па цэнтры экрана і хавае змесціва старонкі. Зачыніць можна адразу або пасля зваротнага адліку.

- Рэкламны відэаролік з гукам уверсе старонкі. Гук уключаецца аўтаматычна пасля загрузкі роліка.

- Банер на ўсю шырыню экрана вышынёй 250 пікселяў, зафіксаваны ўнізе. Можна зачыніць.

- Банер на ўсю шырыню экрана вышынёй 200 пікселяў, зафіксаваны уверсе. Зачыніць нельга.

На мабільных прыладах:

- Банер на ўвесь экран, які з'яўляецца адразу пасля загрузкі старонкі. Пасля зваротнага адліку можна зачыніць альбо ён зачыняецца аўтаматычна.

- Банер на ўвесь экран, які з'яўляецца праз некаторы час пасля ўваходу на сайт. Зачыніць можна адразу або пасля зваротнага адліку.

- Рэкламны відэаролік з гукам унутры змесціва сайта. Гук уключаецца аўтаматычна.

Яндэкс спыняе выкарыстанне гэтых фарматаў на сваіх пляцоўках, а таксама будзе фільтраваць іх у Яндэкс.Браўзеры. Гэта азначае, што пералічаныя фарматы рэкламы не будуць з'яўляцца на сайтах Яндэкса і любых рэсурсах, што адкрываюцца ў Яндэкс.Браўзеры. Кампанія таксама спыніць продаж такіх фарматаў на пляцоўках-партнёрах Рэкламнай сеткі Яндэкса.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула