БЕЛ Ł РУС

Названа галоўнае слова 2017 года ў Расіі

26.12.2017 / 7:34

Nashaniva.com

а якое слова года ў Беларусі?

Экспертная рада пры Цэнтры творчага развіцця расійскай мовы апублікавала спіс дзесяці галоўных слоў 2017 года. Пералік даступны на сайце «Год літаратуры — 2017».

На думку экспертаў рады, галоўным словам года стала «рэнавацыя». Другое месца атрымала слова «біткойн», а трэцяе - «хайп».

Таксама ў рэйтынг увайшлі словы «таксічны», «батл», «допінг», «крыптавалюта», «фэйк», «бязвіз» і «дамаганне/харасмэнт».

Оксфардскі слоўнік назваў словам 2017 года youthquake. Гэты тэрмін азначае культурныя, палітычныя ці сацыяльныя змены, выкліканыя ўплывам маладога пакалення

У Японіі словам года назвалі іерогліф «поўнач», што адначае напружанне, якое сыходзіць ад Паўночнай Карэі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула