Сноўдэн стварыў дадатак, які ператварае смартфон у датчык руху і гуку, каб абараніцца ад узлому і сачэння
Былы супрацоўнік ЦРУ і Агенцтва нацыянальнай бяспекі ЗША, праграміст Эдвард Сноўдэн распрацаваў спецыяльны мабільны дадатак, які здольны абараніць мабільныя прылады ад узлому.
Эдвард Сноўдэн
Распрацаваны дадатак з назвай Haven здольны ператварыць смартфон у своеасаблівы датчык руху, гуку і іншых нетыповых для памяшканняў зменаў.
Як толькі нехта ўвойдзе ў ваш пакой, або пракрадзецца ў кватэру, або дакранецца да пакінутага ў офісе ноўтбука, вы атрымаеце адпаведнае апавяшчэнне.
Як пераконвае Сноўдэн, дадатак не выкарыстоўвае воблачныя сэрвісы, а дадзеныя перадае наўпрост з прылады на прыладу.
Карыстальнікі Android-смартфонаў ужо могуць скарыстацца Haven, загрузіўшы дадатак з Google Play.